Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя рамана Дамінікі Словік “Зімоўка” з удзелам аўтаркі і перакладчыкаў Алены Пятровіч і Уладзя Лянкевіча. Мадэратар – Андрэй Хадановіч

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі:  Дамініка Словік, Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, мадэратар Андрэй Хадановіч

8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 17.10-18.30

Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення.

 Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі “Атлас: Допельгангер” (2016). Другі раман “Зімоўка” (2019) за вельмі кароткі час стаў бестсэлерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport “Polityki”. Новая кніга апавяданняў “Самасейкі” (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры. Крытыкі і чытачы сыходзяцца ў меркаванні, што за творамі Дамінікі Словік – вялікая будучыня. Па-беларуску раман “Зімоўка” выйшаў у перакладзе Алены Пятровіч і Уладзіміра Лянкевіча ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча.

У прэзентацыі беларускага выдання “Зімоўка” будуць удзельнічаць сама аўтарка Дамініка Словік і перакладчыкі кнігі Алена Пятровіч і Уладзь Лянкевіч. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

 

Tags:

Уладзь Лянкевічпрэзентацыяпольская літаратураперакладЗімоўкаДамініка СловікВаршаваАндрэй ХадановічАлена Пятровіч2023