Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя рамана Алеся Аркуша “Запавольванне”

Арганізатары: Алесь Аркуш

Удзельнікі: Алесь Аркуш, Зміцер Бартосік

Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка В, 13.00-13.40

Як прызнаецца ў сацсетках сам аўтар, раман “Запавольваньне” — бадай што галоўная кніга ягонага жыцця. Гэта сапраўдная споведзь, гранічна шчырая рэфлексія, дэталёвае асэнсаванне мінулага, цяпершчыны і магчымай будучыні. Чытачу прапануецца выправіцца ў захапляльную і насычаную дзівоснымі ды ашаламляльнымі здарэннямі вандроўку — ад маленства ў далёкай Манголіі да падзей у сённяшняй Усходняй Еўропе, дзе на вачах разгортваецца маштабная трагедыя вайны. Гэты тэкст — гіпнатычны калейдаскоп гісторый, пачуццяў, думак, успамінаў і мрой, неверагодна паэтычная містэрыя нязломнага чалавечага духу, што імкнецца напоўніцу спасцігнуць сваё зямное прызначэнне.

Мадэратар – Зміцер Бартосік.

Падчас імпрэзы адбудзецца ўганараванне літаратурнай прэміяй “Гліняны Вялес”.