Прэзентацыя праекта “Шрыфтавы Архіў” даследчыцы Алы Пігальскай
Арганізатары: Ала Пігальская
Удзельнікі: Ала Пігальская
22 кастрычніка 2023, анлайн, 11.00 – 11.45
Падчас прэзентацыі праекта яго заснавальніца Ала Пігальская распавядзе пра архіў маляваных шрыфтоў 1990-х, пра тое, чым цікавае аздабленне кніг у 1990-я і што надаюць выданню ўнікальныя і арыгінальныя шрыфты. Таксама вы зможаце даведацца пра ўнёсак 1990-х у гісторыю і спадчыну беларускай візуальнай і кніжнай культуры.
Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.
Tags: