Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзэнтацыя перакладу твораў Маргерыт Юрсэнар “Аnna, soror…” і “Арыентальныя навэлі”

Арганізатары: "Skaryna Press", Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ

Удзельнікі: Уладзіслаў Гарбацкі

Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 13.00-14.00

Упершыню чытацтва адкрывае па-беларуску творчасьць франка-беларускай пісьменьніцы, першай жанчыны, якая ўвайшла ў Францускую Акадэмію. Пра творчасьць слыннай пісьменьніцы вы даведаецеся ад перакладніка з францускай на беларускую, аднаго з рэдактараў выдавецтва “Скарына” Ўладзіслава Гарабцкага.

З аднаго боку, увазе чытацтва прапануецца аповесьць “Anna, soror…”, змрочаная гісторыя зь дзівоснымі і рэдкімі проблескамі забароненага каханьня ў Эўропе 17 ст. Зь іншага боку, дзякуючы філязофска-фантазійным навэлям, паданьням і казкам “Арыентальныя навэлі” чытацтва літаральна адчуе павевы розных далёкіх эпохаў і культураў, на імгненьне задумаецца над маральнымі дылемамі, што знаходзяцца ў самым цэнтры людзкога досьведу.