Прэзентацыя перакладу эсэ Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся”
Арганізатары: Выдавецтва "Скарына", Цэнтар гендарных дасьледаваньняў ЭГУ
Удзельнікі: Уладзіслаў Гарбацкі
Час і месца: 8 лістапада 2025, UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка В (аўд. 01В), 14.50-15.10
Гэта першая кніга слыннай французскай мысляркі па-беларуску. Эсэ прысвечанае дасюль актуальнай тэме асіметрычнага размеркавання хатняй працы ў парах, праблеме ментальнага цяжару, які закранае пераважна жанчын і амаль ніколі мужчынаў. Нарэшце, эсэ прапануе фемінісцкае тлумачэнне дэмаграфічнага крызісу, з якім сутыкнуліся ўсе індустрыяльныя краіны.
Прэзентацыю правядзе перакладнік Уладзіслаў Гарбацкі, адзін з рэдактараў выдавецтва “Скарына” і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ.