Прэзентацыя перакладу эсэ французскай фемінісцкай філосафкі Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся”
Арганізатары: Skaryna Press
Удзельнікі: Уладзіслаў Гарбацкі
Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка А, 11.00-11.40
Гэта першая кніга слыннай французскай мысляркі па-беларуску. Эсэ прысвечанае дасюль актуальнай тэме асіметрычнага размеркавання хатняй працы ў парах, праблеме ментальнага цяжару, які закранае пераважна жанчын і амаль ніколі мужчынаў. Нарэшце, эсэ прапануе фемінісцкае тлумачэнне дэмаграфічнага крызісу, з якім сутыкнуліся ўсе індустрыяльныя краіны. Прэзентацыю вядзе перакладнік Уладзіслаў Гарбацкі, адзін з рэдактараў выдавецтва “Скарына” і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ.