Прэзентацыя нумароў часопіса Arche, выдадзеных у 2023-2024 гадах
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч
Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 18.40-19.20
Нягледзячы на пагром незалежнага сектара беларускай культуры пасля 2020 года, у прыватнасці, незалежнага сектара СМІ і кнігавыдання, часопіс ARCHE працягнуў выпуск папяровага выдання. Усяго ў 2023-2024 гадах выйшла 4 нумары, у 2025 рыхтуецца новы выпуск. Гэта старонка развіцця праекта фактычна невядомая беларускай публіцы, паколькі пасля рэпрэсій 2022-2023 гадоў рэдакцыя адключыла сайт выдання з меркаванняў бяспекі. Інфармацыі пра гэтыя выпускі не было ў незалежных медыя.
Прэзэнтацыю выпускаў часопіса ARCHE правядуць рэдактары выдання Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч.