Прэзентацыя новых кніг філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” – Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі:
Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка В, 12.00- 12.40
Новыя кнігі серыі “Галерэя чалавечай думкі” аб’ядноўваюць тры розныя філасофскія погляды. У “Трактаце” Вітгенштайна асэнсоўваюцца межы мовы і мыслення, у эсэ Бэргсона “Смех” разглядаецца роля камічнага ў жыцці грамадства, а Раман Інгардэн у “Пра пераклады” разважае пра праблемы і каштоўнасці перакладу тэкстаў.
Разам гэтыя працы даюць больш шырокае разуменне сувязі мовы, культуры і чалавечага досведу.