Прэзэнтацыя новага выдання кнігі „Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду“ з удзелам аўтара і герояў: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Сяргей Шупа
Арганізатары: Фонд Kamunikat.org
Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Сяргей Шупа
Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 18.00-19.00
“Гэтая гісторыя пачалася на Каляды напрыканцы 1980 года. Так безнадзейна пуста было на Цэнтральнай плошчы ў Менску, так халодна й цёмна, што раптоўны натоўп калядоўнікаў, які ўваліўся ў гэтую халодную цёмную пустату, выглядаў ці то дурным жартам, бо тады не жартавалі, ці то збоем у адзінстве часу й месца, ці то праўдзівым цудам. Беларуская ідэя, якую доўгія дзесяцігоддзі захоўвалі й спелілі ў падполлі ды ва ўласнай душы, вырвалася на прастору жыцця, каб захопліваць усё новых прыхільнікаў, аж пакуль іх не набярэцца досыць, каб у Беларусі сталася Беларусь“.
Імправізаваная гутарка з удзелам публікі пра тое, дзякуючы чаму пашпартныя беларусы становяцца беларусамі сапраўднымі — на ўсё жыццё. Магчымыя майстроўскія спевы.