Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka

Арганізатары: Святлана Волчак

Удзельнікі: Святлана Волчак

Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 11.00-11.50

PAMYŁKA – гэта самвыдат-часопіс пра натуральныя ды тэхнічныя навукі. Мэта часопіса – не сам часопіс, а стварэнне супольнасці беларускіх навукоўцаў, якія жадаюць разам працаваць на карысць развіцця сусвету.

Падчас прэзентацыі вы даведаецеся, як ствараецца часопіс, як да яго можна далучыцца ў якасці аўтара ці мастака.
А таксама стваральнікі распавядуць пра прэмію для беларускіх навукоўцаў – Бізон Гіґс, якую яны плануюць арганізаваць.

Па спасылцы вы можаце набыць усе нумары у друкаваным варыянце, ці зрабіць данат за pdf-версію.