Прэзентацыя навукова-папулярнага часопіса Pamyłka
Арганізатары: PAMYŁKA
Удзельнікі: стваральнікі і аўтары часопісу
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 13.25-13.55
PAMYŁKA – гэта самвыдат-часопіс пра натуральныя ды тэхнічныя навукі. Мэта часопіса – не сам часопіс, а стварэнне супольнасці беларускіх навукоўцаў, якія жадаюць разам працаваць на карысць развіцця сусвету.
Падчас прэзентацыі вы даведаецеся, як ствараецца часопіс, як да яго можна далучыцца ў якасці аўтара ці мастака.
А таксама стваральнікі распавядуць пра прэмію для беларускіх навукоўцаў – Бізон Гіґс, якую яны плануюць арганізаваць.
Па спасылцы вы можаце набыць усе нумары у друкаваным варыянце, ці зрабіць данат за pdf-версію.