Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя манаграфіі Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: “Пагоня”, “Сакавік”, “Наперад!”

Арганізатары: Варшаўскі ўніверсітэт, кафедра беларусістыкі 

Удзельнікі: прафесар Андрэй Масквін, Ірына Раманава

Час і месца: 12 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), 16.00-16.30

Гэтая манаграфія, як вынікае з назвы, прысвечана тром эмігранцкім перыядычным выданням. У іх былі прадстаўлены не толькі проза і паэзія, але і публіцыстычныя творы, якія закраналі важныя для кожнага беларуса тэмы: ідэнтычнасць, памяць, саветызацыя і дэсаветызацыя.

Нягледзячы на тое, што з моманту выхаду гэтых перыядычных выданняў прайшло 80 гадоў, літаратурныя і публіцыстычныя творы, прадстаўленыя ў іх, застаюцца актуальнымі для кожнага беларуса. Яны могуць дапамагчы яму адказаць на многія пытанні, якія яго хвалююць.