Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф”

Арганізатары: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Фонд "Камунікат"

Удзельнікі: Яраслаў Іванюк, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка

Час і месца: 5 кастрычніка 2024, субота, Вільнюс, 19.00-20.00

Пасля знікнення многіх беларускіх СМІ удвая прыемней гаварыць пра стварэнне новага. Літаратурна-мастацкі альманах “Апостраф” сабраў пад вокладкай першага нумару аповесці, апавяданні, паэзію амаль двух дзясяткаў беларускіх аўтараў і аўтарак незалежна ад месца пражывання, такім чынам аб’яднаўшы пісьменнікаў, якія працягваюць жыць у Беларусі, з тымі, хто вымушана пакінуў яе і піша ў замежжы.

Рэдакцыя і выдаўцы альманаха распавядуць пра тое, як з’явілася ідэя новага выдання, зробяць прэзентацыю ключавых публікацый нумару, анансуюць новыя тэмы і творы, якія з’явяцца ў наступных выпусках “Апострафу”.