Прэзентацыя кнігі “Запаленыя свечкі” Бэлы Шагал з удзелам перакладчыка Ігара Крэбса
Арганізатары: Ігар Крэбс
Удзельнікі: Ігар Крэбс
Час і месца: 26 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 14.30-15.20
Прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову ўспамінаў Бэлы Шагал, якія складаюцца з дзвюх частак — “Запаленыя свечкі” (1945) і “Першая сустрэча” (1947). Абедзве былі напісаныя на ідышы і выйшлі пасля смерці аўтаркі. Кніга расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і паказвае габрэйскі Віцебск канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.
Перакладчык Ігар Крэбс раскажа пра яшчэ неразгаданыя загадкі з жыцця Бэлы Шагал, пра тое, ці шмат у ідышы беларускіх слоў, а таксама шмат іншых цікавостак пра кнігу.