Прэзентацыя кнігі выдавецтва “hochroth Minsk”: “Рoetická reportáž” і “Human Right”
Арганізатары: hochroth Minsk
Удзельнікі: Дзмітрый Строцаў, Макс Шчур, Марта Патон, Хелена Востры і Макс Бяляўскі, Алесь Плотка, Наталля Русецкая
Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 15.10-16.10
Прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk прысвечана тэме паэтычнага перакладу. Будуць прадстаўлены дзве кнігі: “Рoetická reportáž” Дзмітрыя Строцава. Гэта кніга чэшскіх перакладаў вершаў беларускага паэта. У прэзентацыі прымуць удзел аўтар і перакладчыкі Макс Бяляўскі, Хелена Востры і Макс Шчур.
Другая – “Human Right” Юрыя Іздрыка. Гэта кніга беларускіх перакладаў абраных вершаў украінскага паэта, лаўрэата Шаўчэнкаўскай прэміі 2025 года, галоўнай літаратурнай прэміі Украіны.
У прэзентацыі прымуць удзел выдавец Дзмітрый Строцаў і перакладчыкі кнігі Алесь Плотка і Наталля Русецкая.