Прэзентацыя кнігі VEHA “Руіны Беларусі” (партнёрскае мерапрыемства)
Арганізатары: VEHA
Удзельнікі: Леся Пчолка, Ася Хмыз, Уладзімір Грамовіч, Анатоль Вап, Ілона Карпюк
Час і месца: 15 снежня 2025, анлайн, 17.00
У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у тым ліку са збораў Цэнтра беларускай культуры. Тэкст прадстаўлены на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай.
Кніга “Руіны Беларусі” з калекцый фотаздымкаў зробленых на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 19-20 ст. Гэта кніга падарожнік, на трох мовах, распавядае аб лёсе нашых камяніц. У свой час усе будовы Беларусі былі пад пагрозай знішчэння – войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках. Ёсць і выратаваныя, яны ствараюць нашае асяроддзе, увасабляюць гісторыю даўніны. Іншыя працягваюць разбурацца і патрабуюць нашай дапамогі, каб не знікнуць канчаткова.
Мерапрыемства можна глядзець 15 снежня, панядзелак, а 17.00 па Варшаве на нашым YouTube-канале.

У сустрэчы возьмуць удзел:
Леся Пчолка – дырэктарка архіва VEHA, аўтарка канцэпцыі, куратарка праекта, фотарэдактарка
Ася Хмыз – адказная за каталагізацыю архіва VEHA і апісанні помнікаў архітэктуры ў „Руінах Беларусі”
Уладзімір Грамовіч – мастак, аўтар уступнага эсэ да „Руінаў Беларусі”
Анатоль Вап – дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
Ілона Карпюк – намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
Мовы падзеі: беларуская, польская.
Гэта будзе трансляцыя з сустрэчы, якая будзе адбывацца афлайн 15 снежня (17.00) у Беластоку ў Galeria Arsenał (ul. Adama Mickiewicza 2). Уваход вольны.
Сустрэча і трансляцыя будуць адбывацца ў партнёрстве з Galerię Arsenał w Białymstoku, Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku.