Прэзентацыя кнігі тоні лашдэн “чорны лес”
Арганізатары: выдавецтва "Мяне Няма", тоні лашдэн
Удзельнікі: тоні лашдэн
Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 16.00-16.40
Хто жыве ў чорным лесе? Запрашаем на прэзентацыю кнігі тоні лашдэн “чорны лес”, дзе разам з аўтар:кай дазнаемся аб працэсе стварэння кнігі і яе шляху.
„чорны лес” — гэта зборнік дэкаланіяльных эка-хорар-апавяданняў пра Беларусь. Гэта кніга распавядае пра свет беларусаў і беларусак пасля 2020 года, сутыкненне з дзяржавай, страту бяспекі, захаванне памяці і пошук унутранай моцы.
На прэзентацыі тоні распавядзе пра шлях кнігі і праекты, звязаныя з ёй: фотапраект, калектыўны збор папараці ў Беларусі, збор сродкаў для жанчын у палітычным зняволенні і рэзідэнцыю эка-пісьма, якую аўтар:ка зладзіл:а для маладых беларускіх літаратарак у Беларусі