Прэзентацыя кнігі “Thieves, Opportunists, and Autocrats: Building Regulatory States in Belarus and Kazakhstan” Дынісы Дуванавай
Арганізатары: American Center Minsk
Удзельнікі: Dinissa Duvanova
Час і месца: 30 кастрычніка 2024, серада, анлайн, 19.00
Запрашаем на анлайн-сустрэчу з Дынісай Дуванавай (Dinissa Duvanova), дацэнтам Універсітэта Ліхай (ЗША)!
Дата і час: 30 кастрычніка ў 19.00 (па Мінску)
Мова: руская
Платформа: Zoom
На сустрэчы пройдзе прэзентацыя яе новай кнігі “Thieves, Opportunists, and Autocrats: Building Regulatory States in Belarus and Kazakhstan”, у якой аўтарка даследуе, як карупцыя і рэгуляванне ўплываюць на аўтарытарныя рэжымы.
Дыніса падзеліцца сваім досведам і ведамі аб палітычнай эканоміі карупцыі, а таксама аб тым, як міжнародныя актары выкарыстоўваюць інфармацыю для ўплыву на палітычныя працэсы, у тым ліку на выбары ў ЗША. Даследчыца раскажа, якія інструменты могуць быць задзейнічаны для барацьбы з карупцыяй і як тэхналогіі мяняюць палітычны ўдзел грамадзян у сучасным свеце.
Не прапусціце магчымасць задаць свае пытанні і абмеркаваць важныя аспекты тэмы з эксперткай!