Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі Таццяны Заміроўскай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ” (выдавецтва “Мяне Няма”)

Арганізатары: выдавецтва "Мяне Няма"

Удзельнікі: Таццяна Заміроўская

Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 17.10-18.00

Размова з Таццянай Заміроўскай пра яе новую кнігу і крыху пра выдавецтва “Мяне Няма”. Кніга “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ” пра памяць і забыванне, музыку і каханне, эміграцыю і сувязь з Беларуссю.

Для Таццяны гэта — першая кніга немастацкай прозы. Што значыць, у кнізе няма выдумкі, усё праўда і асабісты досвед аўтаркі, якая калісьці верыла ў тое, што музыка – мацнейшая за смерць, а тэкст – важнейшы за жыццё. А для “Мяне Няма” – гэта першая кніга Таццяны Заміроўскай, якая выходзіць у беларускім выдавецтве!