Прэзентацыя кнігі “«Савецкая Беларусь» пад рэдакцыяй Міхася Чарота” (выдавецтва Сhabor Publishing)
Арганізатары: Сhabor Publishing
Удзельнікі: Ганна Севярынец
Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 15.10-16.00
Выйшла новая кніга Ганны Севярынец ”Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”. Гэта даследванне савецкай паўсядзённасці, якой яна адлюстравалася ў цэнтральнай газеце, што была фарпостам беларусізацыі.
“Асноўны яе змест — выбраныя артыкулы з газеты “Савецкая Беларусь” у 1925—1929 годзе. Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос, і там няма тагачаснай палітыкі. Ёсць — жыццё горада і вёскі. Лёсы простых людзей. Ёсць тагачасны крымінал. Ёсць — развагі пра беларусізацыю і нацыянальную культуру. Вы здзівіцеся, наколькі гэта надзённа”, — падзялілся навіной аўтарка ў фэйсбуку.
У кнізе пяць алфавітных паказальнікаў. Асобны паказальнік — геаграфічныя назвы, і самых розных беларускіх мястэчак і вёсак у ім — некалькі соцень. Пра кожную з іх можна пачытаць тагачасны артыкул.
Да таго ж у кнізе ёсць вялікі архіўны дадатак: рэдакцыйная кніга загадаў, выбранае ліставанне з дзяржорганамі, а таксама ўспаміны наборшчыкаў і метранпажаў тагачаснай “Савецкай Беларусі”, то бок — тэхнічных газетных работнікаў, пра якіх заўсёды забываюць, калі гаворка ідзе пра газету.
У прадмове Ганна Севярынец расказвае гісторыю газеты і яе рэдактара Міхася Чарота.
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.