Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі «Солидарность потрясенных. Эссе о Беларусской революции» Таццяны Шчытцовай

Арганізатары: Таццяна Шчытцова

Удзельнікі: Таццяна Шчытцова, Адам Міхнік, Зміцер Лукашук

Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 17.10-18.10

У кнізе даследуюцца ключавыя перадумовы і структурныя ўмовы, якія зрабілі магчымай Беларускую рэвалюцыю. Таццяна засяроджваецца на пытанні: якім чынам з’яўляецца новая «Мы» – салідарная пратэсная супольнасць, якая імкнецца рэалізаваць канстытуцыйнае права «народа» быць крыніцай і носьбітам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь? У ходзе аналізу выкарыстоўваюцца матэрыялы інтэрв’ю, праведзеных у Беларусі ў 2020-2021 гадах.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі палітычнага ўдзелу, дэмакратычнай салідарнасці і супраціўлення аўтарытарызму.

Удзельнікі:
Таццяна Шчытцова
 — доктарка філасофскіх навук, выкладчыца.
Адам Міхнік — польскі гісторык, палітычны публіцыст, галоўны рэдактар «Gazety Wyborczej».

Мадэратар – Зміцер Лукашук.