Прэзентацыя другога выдання кнігі Аляксандра Смалянчука “Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю
Арганізатары: Аляксандр Смалянчук
Удзельнікі: Аляксандр Смалянчук
Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 12.00-12.40
Прэзентацыя другога беларускага выдання кнігі, прысвечанай беларускаму і польскаму палітыку-краёўцу Раману Скірмунту (1868–1939). Жанр – гістарычная біяграфістыка. Жыццяпіс Рамана Скірмунта прадстаўлены на фоне вялікіх палітычных і нацыянальных пераменаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, элементам якога стала смерць ідэі Вялікага Княства Літоўскага. Шмат увагі надаецца беларускім старонкам біяграфіі Рамана Скірмунта, у тым ліку змаганню за незалежнасць БНР.