Прэзэнтацыя кнігі прозы “Mosa” Змітра Крэса
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Зміцер Крэс
Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 14.40-15.10
Гэты тэкст – цагліна. Абмежаваны, нешматгранны, выразна простакутны; прыдатны й для пачатку й для канца; невялікі, але важкі, без унутраных паражнінаў. Ад яго можна лёгка пазбавіцца, выкінуўшы яго на сьметнік; пры патрэбе ж можна скарыстаць на раўш-наркоз. Восем разьдзелаў, восем відаў на… Замкнёнасьць. Бясконцасьць. Без гэрояў ды размоваў, але з вадой, шмат вады. Як у каменю ці цагліне.
Кніга “Mosa” Змітра Крэса выйшла ў 2025 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”.