Прэзентацыя кнігі “Плошча Перамогі” і абмеркаванне яе тэатральнай пастаноўкі ад Купалаўцаў
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Аляксандр Гарцуеў, мадэратарка - Марына Казлоўская
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б), 12.20-13.20
“Плошча Перамогі” Альгерда Бахарэвіча – раман-прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Як празаік Альгерд Бахарэвіч пачуваецца ў ролі папулярнага тэатральнага аўтара? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца рэжысёр падчас працы з тэкстам, не створаным адмыслова для пастаноўкі на сцэне?
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым. Мадэратарка – Марына Казлоўская.