Прэзентацыя кнігі паэзіі “Там, за сцяной” Таццяны Нядбай (выдавецтва hochroth Minsk)
Арганізатары: Дзмітрый Строцаў
Удзельнікі: Тацяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 15.25-16.05
Выдавецтва hochroth Minsk дзейнічае ў Берліне і спецыялізуецца на выданні кніг сучаснай беларускай паэзіі. За два гады ў hochroth Minsk выйшла дваццаць паэтычных зборнікаў. Кіраўнік выдавецтва Дзмітрый Строцаў падвядзе вынікі выдавецкага года і прадставіць навінкі.
Таццяна Нядбай, паэтка і старшыня ПЭН Беларусі, аўтарка адной з апошніх кніг серыі hochroth Minsk, раскажа пра сваю кнігу і прачытае з яе вершы.
***
паўтарай мне, што ўсё будзе добра
паўтарай
словам не ператворыш пекла
у звонкі рай
але край нас яшчэ не раструшчыў
яшчэ не край
патурай маім слабасцям і важныя словы
паўтарай…