Прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава “Праспект Нежалезнасці”
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Мікіта Найдзёнаў
Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка В, 14.40-15.20
Летам у выдавецтве “Янушкевіч” выйшла новая кніга вершаў паэта Мікіты Найдзёнава з назвай “Праспект Нежалезнасці”. Зборнік уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” (2015).
Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне — Лізавета Лянкевіч.
“Праспект Нежалезнасці” — другі зборнік Мікіты Найдзёнава. Лірычны герой шпацыруе па бесклапотным Мінску, дзе няма і ценю настальгіі — спрэс каханне, творчыя пошукі і спрадвечныя праблемы “асобы тонкай душэўнай арганізацыі”.