Прэзентацыя кнігі “Марсіянін” Эндзі Ўіра
Арганізатары: Мікіта Белаглазаў, Крысціна Дробыш, Валянціна Андрэева
Удзельнікі: Мікіта Белаглазаў, Крысціна Дробыш, Валянціна Андрэева
Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 18.40-19.30
У верасні па-беларуску свет пабачыла кніга Эндзі Ўіра “Марсіянін”: касмічная рабінзаніяда пра касманаўта, што загруз на Марсе. Выжыць астранаўту дапамагла бульба, але і без яе можна правесці выразную паралель з беларусамі, якім не так проста вярнуцца на радзіму.
Тым не меней, самаарганізацыя і добры менеджмент дазваляюць ствараць і ўтрымліваць камфортную “атмасферу” ўнутры супольнасці. Як “Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы” вырашыла і арганізавала выданне бестселера па-беларуску адразу ў трох фарматах (кніга, аўдыякніга і e-book) і ці можа гэта быць рабочай схемай для новых выданняў, раскажуць Мікіта Белаглазаў, Крысціна Дробыш і Валянціна Андрэева.
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.