Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” Ганны Янкуты

Арганізатары: Ганна Янкута

Удзельнікі: Ганна Янкута

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 12.00-12.30

Кніга “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” – гэта трэцяя кніга з серыі пра мінскага ката Шпрота, якая сёлета ўпершыню выйшла на паперы. На прэзентацыі аўтарка Ганна Янкута раскажа пра “сакрэцікі” гэтай гісторыі і пра ілюстрацыі, зробленыя мастачкай Ліліяй Давыдоўскай.

Дзяцей і дарослых чакаюць гульні, віктарыны, апытанкі і вясёлая і ўтульная атмасфера.