Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка “Human Right” з удзелам перакладчыкаў і выдаўца
Арганізатары: Дзмітрый Строцаў
Удзельнікі: Наталля Русецкая, Алесь Плотка, Дзмітрый Строцаў
Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка В, 12.40-13.10
Выйшла новая кніга перакладаў Юрыя Іздрыка на беларускую мову — «Human Right». Вясной 2025-га года аўтар атрымаў Шаўчэнкаўскую прэмію, найвышэйшую ва Украіне дзяржаўную ўзнагароду ў галіне культуры і мастацтва.
Каб павіншаваць лаўрэата, выдавецтва Hochroth Minsk з маланкавай хуткасцю выдала зборку найлепшых вершаў паэта па-беларуску. Перакладчыкі — Алесь Плотка і Наталля Русецкая.