Прэзентацыя кнігі Генрыха Кіршбаўма “Беларускі брыкалаж”
Арганізатары: Выдавецтва "Вясна" (Прага)
Удзельнікі: Генрых Кіршбаўм, Яраслава Ананка, Сяргей Шупа
14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 20.00-20.50
У верасні ў пражскім выдавецтве “Вясна” выйшла кніга нямецкага даследніка Генрыха Кіршбаўма «Беларускі брыкалаж» у перакладзе Яраславы Ананкі з нямецкага арыгіналу.
Кніга ўяўляе сабою зборнік філалагічных і філасофскіх эсэ з развагамі аб беларускіх падзеях ад жніўня 2020 да сакавіка 2021 году. Важнасць гэтых развагаў у тым, што гэта арыгінальныя рэфлексіі чалавека, які глядзіць на беларускія падзеі і знутры, і звонку.
Tags: Яраслава Ананка, прэзентацыя, пераклад, Генрых Кіршбаўм, выдавецтва Вясна, Вільнюс, VESNA, 2023,