Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі Дар’і Ракавай “Я/МЫ — ЭМІГРАЦЫЯ” (выдавецтва “RozUM Media”)

Арганізатары: RozUM Media

Удзельнікі: Дар'я Ракава

Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка В, 13.20-14.00

Гісторыі эмігрантаў, беларусаў і ўкраінцаў, якія адважыліся на пераезд або былі вымушаныя ўцякаць. Хтосьці страціў усё і пачаў з самага пачатку, хтосьці адкрыў бізнес у новай краіне, хтосьці вучыўся гаварыць і бараніць сябе, хтосьці будаваў адносіны на нязвыклай для сябе мове.

Гэтыя розныя лёсы складаюцца ў адзінае палатно эмігранцкага досведу, у якім лёгка пазнаць уласныя страхі, сумненні і надзеі.