Прэзентацыя кнігі “Час пустазелля” Ганны Янкуты
Арганізатары: Ганна Янкута
Удзельнікі: Ганна Янкута
Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 13.00-13.40
Раман “Час пустазелля” пісаўся ў Варшаве і іншых гарадах (у тым ліку ў Познані) вясной і летам 2022 года. Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося.
Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.