Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне”

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Мадэратар − Зміцер Лукашук. Удзельнікі: Стась Карпаў, Святлана Курс, Аляксандр Чарнуха

30 верасня 2023, Батумі (галоўная пляцоўка), 15.25-17.10

У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. Гэтым разам сярод герояў кнігі як прадстаўнікі “маладой дыяспары” з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, так і тыя беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвух кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. Да ўсяго, сярод герояў кнігі сапраўдныя героі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны і Беларусі ў Палку імя Каліноўскага, батальёне “Тэрор”, Палку “Пагоня”, у шэрагах Збройных сіл Украіны.

У прэзентацыі прымуць удзел Стась Карпаў, Святлана Курс і Аляксандр Чарнуха. Мадэратар − Зміцер Лукашук.

Tags:

Стась КарпаўСвятлана КурсЗміцер ЛукашукБеларуская нацыянальная ідэяБатуміАляксандр Чарнуха2023