Прэзентацыя кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне” з удзелам аўтараў і ўкладальніка Змітра Лукашука
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Удзельнікі - аўтары кнігі, мадэратар − Зміцер Лукашук
6 кастрычніка 2023, Варшава, 18.45-19.45
У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. Гэтым разам сярод герояў кнігі як прадстаўнікі “маладой дыяспары” з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, так і тыя беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвух кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. Да ўсяго, сярод герояў кнігі сапраўдныя героі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны і Беларусі ў Палку імя Каліноўскага, батальёне “Тэрор”, Палку “Пагоня”, у шэрагах Збройных сіл Украіны.
Мадэратар – Зміцер Лукашук.
Tags: прэзентацыя, Зміцер Лукашук, дыскусія, Варшава, Беларуская нацыянальная ідэя, 2023,