Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна “Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя”

Арганізатары: Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Удзельнікі: Андрэй Масквін, Ціхан Чарнякевіч

Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 11.30-12.00

“Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя” — зборнік інтэрв’ю Андрэя Масквіна, прысвечаны літаратурнаму працэсу ў Беларусі і беларускаму паэтычнаму мастацтву на пачатку XXI стагоддзя. Кніга складаецца з серыі гутарак з паэтамі розных пакаленняў, у якіх абмяркоўваецца іх творчы шлях, матывы натхнення, стасункі з мовай і культурай, выклікі, з якімі яны сутыкаюцца ў сучасных умовах.

Аўтар даследуе, як змяніліся формы паэзіі, якія тэмы набылі асаблівую актуальнасць, як унутраныя і знешнія абставіны ўплываюць на мастацкую самаідэнтычнасць і мастацкае выказванне.