Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кніг прозы Алега Мінкіна “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” і “Краіна Талера”

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Алег Мінкін, мадэратар − Алесь Аркуш

14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 14.00 – 14.50

Падчас імпрэзы Алег Мінкін прэзентуе кнігі прозы, якія выйшлі у выдавецтве Kamunikat летась – “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” і “Краіна Талера”.

“Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” – антыўтопія пра праблему асобы ў таталітарным грамадстве сярод прымусу, гвалту, масавых маніпуляцый са свядомасцю. І як ва ўсіх антыўтопіях, злачынныя справы робяцца пад непапулярнымі лозунгамі. “Краіна талера” – зборнік прозы розных гадоў. Мадэратар прэзентацыі – пісьменнік Алесь Аркуш.

Алега Мінкін – беларускі пісьменнік, які жыве ў Літве, больш вядомы як паэт і перакладчык. Лаўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» і прэміі «Міхася Стральцова».