Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кніг “Мы вернемся”, “Вызвалі або бяжы” і “Трыпутнік” паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

Арганізатары: Ганна Комар

Удзельнікі: Ганна Комар

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка Б), 16.45 – 17.40
Прэзентацыя трох паэтычных кніг паэткі і перакладчыцы Ганны Комар.
“Мы вернемся” — гэта зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года пасля пачатку пратэстаў 2020 года.
“Вызвалі або бяжы” — у асноўным гэта дакументацыя падзеяў і досведу, асабістага і калектыўнага, пачынаючы з лета 2020-га: жаночы досвед пратэстаў, арышты і катаванні, суды, спробы асэнсаваць усё гэта і нават быць смелай.
“Трыпутнік” (англ. Ribwort) — зборнік білінгва на беларускай і англійскай мовах. Мы ўсе, бадай, прыкладвалі ў дзяцінстве лісцікі трыпутніка (Ribwort) да ран, каб яны хутчэй загойваліся. Вершы з гэтай кнігі — як тыя лісцікі: спачатку на прыватныя ранкі, а пасля — на траўмы, большыя за асабісты досвед.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар