Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Сучасная беларуская паэзія ў італьянскіх перакладах: прэзентацыя анталогіі “Свет скончыўся, а мы не”

Арганізатары: Дзмітрый Строцаў

Удзельнікі: Алесандра Акілі (Alessandro Achilli), Джулія Дэ Флорыа (Giulia De Florio), Мая Галаванава (Maya Halavanava), Дзмітрый Строцаў, Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Андрэй Хадановіч

Час і месца: 19 кастрычніка 2024, субота, пляцоўка А, 15.30-16.30

Анталогія раскрывае перад італьянскімі чытачамі разнастайны і амаль зусім невядомы ў Італіі свет сучаснай беларускай паэзіі: сорак аўтараў і аўтарак, больш за сотню вершаў, якія ахопліваюць перыяд з 2000 па 2024 гады. Такім чынам, анталогія з’яўляецца першым і на сённяшні дзень найбольш поўным аглядам сучаснай беларускай паэзіі, прадстаўленай вельмі рознымі па стылі, тэматыцы і нават па мове і алфавіце творамі: тут ёсць вершы на беларускай і рускай мовах, а таксама два тэксты на ідыш і тры на ўкраінскай. Вершы ўяўляюцца траекторыямі, што перасякаюцца між сабой, працінаюць пакаленні і асабістыя гісторыі, і зліваюцца ў адным трагічным і ўзнёслым хоры, які – і моўчкі, і на поўны голас – паўтарае: «Свет скончыўся, а мы не».

Імпрэза адбудзецца з удзелам перакладчыкаў Алесандра Акілі (Alessandro Achilli), Джуліі Дэ Флорыа (Giulia De Florio), Маі Галаванавай (Maya Halavanava), паэткі Юлі Цімафеевай і паэтаў Альгерда  Бахарэвіча, Зміцера Вішнёва, Дзмітрыя Строцава і Андрэя Хадановіча.

Глядзець імпрэзу анлайн