Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя ілюстраванага выдання “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”

Арганізатары: Вольга Яноўская

Удзельнікі: Вольга Яноўская

Час і месца: 6 снежня 2025, анлайн, 16.00-16.45

Празаічны зборнік пісаўся Янам Баршчэўскім на польскай мове і першапачаткова быў выдадзены ў 1844—46 гадах у чатырох кнігах. Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў,у якім шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні. Пераклад, які здзейсніў Мікола Хаўстовіч, упершыню быў апублікаваны ў 1990 годзе. З таго часу кніга зазанала некалькі перавыданняў.

Кніга па-англійску пад назвай “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales” выйшла ў выдавецтве Grunwald.

Мерапрыемства можна глядзець 6 снежня, субота, а 16.00 па Варшаве на нашым YouTube-канале.