Прэзентацыя фольк-альбому “U HAJU” Яўгена Курыльчыка (YAŪGEN)
Арганізатары: Яўген Курыльчык
Удзельнікі: Яўген Курыльчык
Час і месца: 16 лістапада, субота, Prześwit, ul. Freta, 39, 19.00
Запрашаем у магічную музычную вандроўку адчуць прыгажосць, моц і энергію беларускай песні разам з музыкам Яўгенам Курыльчыкам.
16 лістапада пройдзе прэзентацыя фольк-альбома «U HAJU» — першага альбома праекта YAŪGEN, які ўвабраў у сябе 9 беларускіх народных песен, пераасэнсаваных у неафолькавым гучанні.
Альбом атрымаўся вельмі разнастайным, песні гучаць у рознахарактарных стылях — ад шаманскай медытацыі да лірычнай балады. Слухаючы яго, можна адправіцца ў своеасаблівае падарожжа, вандроўку па гістарычных месцах ды казачных магічных прасторах.
Кожны кампанент альбома — дудкі, бубен, гітара, перкусія, галасы — дадае ў песні сваю чароўную атмасферу, у якой раскрываецца культурны код і цячэ энергія продкаў.
Збяромся ва ўтульнай лампавай атмасферы, дзе будзе месца адпачынку, творчасці, танцам і запавольванню пад гукі розных традыцыйных інструментаў з усяго свету.
Канцэрт ладзіцца ў межах праграмы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Варшаве.
Чакаем вас!
〰️ 16.11
〰️ 19:00 (дзверы 18:30)
〰️ Месца сустрэчы: Prześwit — projekt Kolektywnej Instytucji Kultury zainicjowany i działający w ramach Fundacji Prześwit.
Уваход: за данаты.