Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя беларускага пераклада рамана Мілаша Урбана “Сямікасцелле” з удзелам аўтара і перакладчыка

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Мілаш Урбан, Сяргей Сматрычэнка, Пэтр Мінаржык

Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 17.00-17.40

Раман “Сямікасцелле” выйшаў у 1999 годзе і імкліва вынес Мілаша Урбана на чэшскі літаратурны Парнас. Гатычнасць у творы спалучаная з элементамі містычнага дэтэктыву.

У прэзентацыі бяруць удзел аўтар Мілаш Урбан, перакладчык Сяргей Сматрычэнка, выдавец Пэтр Мінаржык.