Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана “Яблык у валізцы” з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife)

Арганізатары: Grunwald Publishing

Удзельнікі: Уладзілаў Наважылаў

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 20.30-21.10

Прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана “Яблык у валізцы” — новай кнігі Уладзіслава Наважылава (таксама вядомага як Lesley Knife), франтмена легендарнага гурта Gods Tower. У стылі магічнага рэалізму аўтар пераносіць нас у апошнія гады Савецкага Саюза, бурлівыя 90-я і перыяд станаўлення дыктатуры ў Беларусі. Гэта гісторыя, дзе сны, успаміны, легенды і рэчаіснасць сплятаюцца ў адзінае цэлае.

Падчас сустрэчы Lesley Knife раскажа пра кнігу, прачытае выбраныя фрагменты і падзеліцца тым, што засталося па-за тэкстам. “Яблык у валізцы” выходзіць па-беларуску ў верасні 2025 года. Таксама рыхтуецца пераклад на ангельскую мову.