Прэзентацыя кнігі “Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020”
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Ірына Лаппо, Наталля Русецкая
Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 17.10-18.10
Гісторыя беларускага тэатра мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў яшчэ чакае свайго летапісца, які паспрабуе стварыць сістэмны агляд таго, што адбылося ў беларускім тэатры за трыццаць гадоў адноснай свабоды: ад распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе і ўзнікнення незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь да 2020 года, калі ў выніку рэпрэсій была цалкам знішчаная незалежная культура Беларусі і істотна было абмежаванае функцыянаванне афіцыйнай культуры.
Гэтая кніга, якая складаецца з тэкстаў беларускіх аўтараў, што страцілі права голасу на радзіме, а за мяжой выступаюць пад псеўданімамі, стала першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе (2010–2020), адзначанае развіццём новай драматургіі і незалежнага тэатра.
Удзельнікі прэзентацыі: тэатразнаўца, рэдактарка польскага выдання Ірына Лаппо, літаратуразнаўца Наталля Русецкая.