Праграма “Imagined Lover: паэты і кампазітары” ад Five Storey Ensemble
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Five Storey Ensemble
Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 20.00-21-30
У праграме прагучаць вершы і натхнёныя імі кампазіцыі:
1. Эпітафія для ансамбля
2. “Лічылка” – верш Андрэя Хадановіча, музыка Вольгі Падгайскай
3. “Imagined Lover” – верш Юлі Цімафеевай, музыка Вольгі Падгайскай
4. “Парк Чалюскінцаў” – верш Юлі Цімафеевай, музыка Алены Гуцінай
5. “Рух” – верш Веры Бурлак, музыка Канстанціна Яськова
6. “Sanktus Dominus” – верш Віктара Жыбуля, музыка Вольгі Падгайскай
7. “Дарога дадому” – верш Віталя Рыжкова, музыка Галіны Гарэлавай
8. “Снег” – верш Віталя Рыжкова, музыка Вольгі Падгайскай
9. “Каханне маё” – верш Вольгі Падгайскай, музыка Вольгі Падгайскай
Five-storey ensemble (Пяціпавярховы ансамбль) — гэта калектыў, створаны кампазітарамі і музыкантамі Вольгай Падгайскай і Віталём Эпавым у 2013 годзе. Ансамбль выконвае музыку сучасных кампазітараў, але асноўны акцэнт робіцца на творах уласнага аўтарства.
Ансамбль стварае разнастайныя праекты, што спалучаюць музыку, тэатр, кіно і літаратуру. Доўгі час быў асноўным удзельнікам фестывалю сучаснай музыкі і кіно «Кінемо» ў Беларусі. Таксама браў удзел у фестывалях «Нямыя ночы» (Украіна), Gouveia Music Festival (Партугалія), Sprava Fest, Месяц фатаграфіі (Беларусь). У 2023 годзе ансамбль удзельнічаў у пастаноўцы оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» ў лонданскім Барбікане.
На італьянскім лэйбле Altrock выпушчаны тры альбомы ансамбля. Паслухаць музыку калектыву можна па спасылцы.
У 2020 годзе была рэалізаваная ідэя Вольгі Падгайскай — праект, які аб’яднаў беларускіх кампазітараў і паэтаў. Менавіта ён і будзе прадстаўлены на фестывалі «Прадмова».
Five-storey ensemble:
Вікторыя Савіч — мецца-сапрана
Кузьма Папа́куль — скрыпка
Анастасія Пятрова — скрыпка
Алена Пэрэк — флейта
Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас
Вольга Падгайская — фартэпіяна