Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Пісьменнік і выдавец. Размова Цімура Кудзеліча і Ігара Іванова пра кнігі з абодвух бакоў

Арганізатары: Skaryna Press

Удзельнікі: Цімур Кудзеліч, Ігар Іваноў

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 12.00-12.40

Адносіны паміж пісьменнікам і выдаўцом – досыць цікавая, але не самая агучаная тэма. Мы ж гатовыя шчыра паразмаўляць пра кнігі з абодвух бакоў. Як рыхтаваць рукапіс да выдання, як адшукаць выдавецтва, як з ім камунікаваць, як знайсці рэдактара – з боку пісьменніка. Як адабраць рукапісы, як сфармуляваць выдавецкі партфель, як камунікаваць з аўтарам, як перанесці задуму на паперу – з боку выдаўца.

Усё гэта падмацуецца нашым асабістым досведам: як бачыць свой тэкст Цімур Кудзеліч і як яго бачыць ягоны выдавец Ігар Іваноў.