Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Пісьменніцкі варкшоп “Гісторыі з маёй сям’і” (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: зін "Фігуры"

Удзельнікі: Вікта Трыфанава, Вікця Удовіна

Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 14.00-16.00

Варкшоп стане месцам для развіцця навыкаў крэатыўнага пісьма і рэфлексіі пра спалучэнне індывідуальных і калектыўных уяўленняў аб беларускай гісторыі. Удзельніцы* напішуць і адрэдагуюць замалёўку гісторыі, якую расказвалі ці расказваюць у іх сям’і.

Нас цікавяць тэксты, якія: 1) фіксуюць час да нараджэння ўдзельніцы; 2) упісаныя ў які-небудзь “вялікі наратыў” – напрыклад, сталінскія рэпрэсіі, Другая сусветная вайна, Чарнобыль, г.д., – суадносяцца па часе/месцы з якой-небудзь гістарычнай падзеяй. Форма ўзаемадзеяння прадугледжвае эмпатычны погляд у мінулае людзей, з якімі ў удзельніц усталяваны блізкія сувязі.

Падчас мерапрыемства мы закранем пытанні рэфлексіі над гвалтоўным мінулым, спосабы трансляцыі памяці і постпамяці, пытанні этыкі ў аўтафікшне.

Варкшоп складаецца з 2 частак: 5 кастрычніка, субота: 13.00 -15.00 і 6 кастрычніка, нядзеля: 14.00 – 16.00.

Рэгістрацыя 

Па выніках варкшопу абраныя тэксты будуць апублікаваныя на сайце праекта “Фігуры”.

*праект “Фігуры” працуе з жаночым пісьмом, таму да ўдзелу запрашаюцца людзі з досведам жаночай сацыялізацыі. Колькасць удзельнікаў/удзельніц абмежаваная.