Піццё гарбаты ў Краіне Цудаў. Pamyłka Zin
Арганізатары: PAMYŁKA zin
Удзельнікі: Света Волчак, Аліса Салдатава, Jane Moth
Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка В, 12.00-13.00
Дзяўчаты з навукова-папулярнага “Pamyłka Zin” распавядуць пра навіны часопіса і прэмію для навукоўцаў “Бізон Гіґс” 2024. Размова зойдзе пра рэдызайн зіна і пра фізіку папулярна на прыкладзе магічнага імбрыка і пячэнек Oreo.
Запрашаюцца ўсе, хто любіць натуральныя ды тэхнічныя навукі, хоча разумець іх лепш. Распавядзём і пра тое, як праводзілі прэмію для навукоўцаў Бізон Гіґс 2024.