Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Першая старонка беларускага самвыдаву: Караліна Мацкевіч і Таццяна Астроўская пра выданне зборніка малавядомых вершаў Ларысы Геніюш

Арганізатары: Skaryna Press

Удзельнікі: Таццяна Астроўская, Караліна Мацкевіч

Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 16.20-17.00

Пра новае выданне зборніка малавядомых вершаў Ларысы Геніюш 1945–1947 гадоў было абвешчана яшчэ год таму. Але праца з рукапісам, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане, паставіла так шмат непрадбачаных пытанняў, што выхад адкладаўся зноў і зноў.

Пра гэтыя калізіі, пра спробы зразумець прынцыпы рэдагавання першага прыжыццёвага зборніка паэткі („Ад родных ніў“, 1942) і прымяніць тыя прынцыпы да лонданскага рукапісу, пра тое, што гэты зборнік нам кажа пра асобу Геніюш, паразмаўляюць рэдактарка выдання Караліна Мацкевіч і гісторыца і аўтарка прадмовы да зборніка Таццяна Астроўская.