Перформанс “Szum” ад Teatr Emigrant (патрабуецца рэгістрацыя)
Арганізатары: Teatr Emigrant
Удзельнікі: Teatr Emigrant
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка Barak Kultury (Aleje Marcinkowskiego, 21), 18.00-19.00
Перформанс “Szum” ад Teatr Emigrant
Змяняюцца дзяржавы, кіраўнікі, межы. Войны пачынаюцца і заканчваюцца, рэвалюцыі грымяць, а літары ўсё гэтак жа складаюцца ў словы, словы – у радкі, а радкі – у гісторыю пра нас з вамі, гісторыю ў вершах. Вершы, як губка, уцягваюць у сябе ўсё значнае і застаюцца жывымі і чалавечнымі.
У нашым музычна-паэтычным перформансе “Шум” сабраны вершы беларускіх і ўкраінскіх паэтаў: Ганна Севярынец, Уладзімір Караткевіч, Ліна Кастэнка, Вікторыя Амеліна, Тацяна Сапач, Пімен Панчанка. Гэтыя вершы – сведкі свайго часу, і яны працягваюць гаварыць з намі сёння. Мы па нітачцы выцягваем іх з шуму мінулага, шукаем кранальных сэнсаў.
Наш перфоманс – гэта шум людзей, руху, жыцця, смерці, словаў, моваў. Беларуская і ўкраінская ўзаемадзейнічаюць ў адной прасторы і часе. Мы абменьваемся вершамі і такім чынам знаёмімся з мовамі і гісторыяй ана адной, робім крок насустрач. Ці атрымаецца ў нас злучыць кантэксты з мінулага кожнай з нас і пераўтварыць у наш агульны?
Каб даведацца, трэба паспрабаваць. Стварыць Шум.
Для наведвання перфомансу патрабуецца рэгістрацыя.
Рэжысура: Ольга Грыгораш
Кансультацыі пры стварэнні сцэнара: Маріэтта Захарян
Ролі выконваюць: Алена Варакса, Анастасія Радкоўская, Любоў Сідарава, Людміла Ерамейчук, Наталля Ахтырская, Наталля Шапавал, Юлія Касцючык, Яўгенія Кульбачная (голас)
Музыка: Jacques de Chiffon, Viktoriia Kuklasińska
Святло: Kinga Sielicka