Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Перфарматыўныя чытанні п’есы Жэні Давідзенкі “10 гадзін наўпрост дадому” (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Наталля Леванава, Алёна Гіранок, Ганна Сабалеўская.

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка Barak Kultury (Aleje Marcinkowskiego, 21), 15.00-17.15

Рэжысёрка чыткі: Наталля Леванава. Актрысы: Наталля Леванава, Алёна Гіранок, Ганна Сабалеўская.

Гэта мак’юментарная гісторыя трох дзяўчын-імігрантак, якія выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. Яны дамаўляюцца аб сустрэчах каля мора і дзеляцца сваім досведам і пацешнымі гісторыямі  пераезду: моўных бар’ерах і падарожжах, спробах пазнаёміцца і асімілявацца, пошуках адказу на пытанне “што такое дом” і шмат чым іншым. Аднак пры спробе пабудаваць новае жыццё на плячах усё яшчэ вісіць “заплечнік ранейшага жыцця”, які даволі цяжка скінуць.

Ці можна абнуліць час? Ці з’яўляецца мінулае ворагам ці саюзнікам? На гэтыя пытанні паспрабуем пашукаць адказ усе разам.

Рэгістрацыя на чытанні па спасылцы.